Польшча ратыфікавала пагадненне аб малым памежным руху з Беларуссю

23.06.2010 10:57
Архив Редакция

Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Польшчы маршал польскага сейма Браніслаў Камароўскі на польска-беларускім памежным пераходзе Кузьніца Беластоцкая падпісаў пагадненне аб малым памежным руху з Беларуссю.

Дакумент прадугледжвае магчымасць перасячэння мяжы жыхарамі Беларусі і Польшчы, якія пражываюць на адлегласці 30 кіламетраў ад мяжы. Па папярэдніх падліках гэтае права атрымае каля 1,7 млн. чалавек абедзвюх краін, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Польшчы спадзяецца, што ездзіць адзін да аднаго ў госці без візаў грамадзяне суседніх дзяржаў змогуць ужо на бліжэйшае Раство.

У цяперашні момант дакумент знаходзіцца на дапрацоўцы ў МЗС Беларусі, пасля чаго будзе накіраваны на ратыфікацыю ў парламент.

Браніслаў Камароўскі выказаў надзею ў тым, што працэс ратыфікацыі дакумента Беларусь пачне восенню гэтага года і ён не зацягнецца надоўга.

У гэты час, дзве палаты польскага парламента ўжо ратыфікавалі польска-беларускае пагадненне аб малым памежным руху, якое ў студзені гэтага года ў Варшаве падпісалі міністры замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і яго беларускі калега Сяргей Мартынаў.

Как вам новость?