Польшча робіць бясплатнымі візы для беларусаў

30.12.2010 09:06
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэнне аб адмене з 1 студзеня 2011 года платы за разгляд і выдачу нацыянальных польскіх візаў для беларускіх грамадзян у польскіх консульскіх аддзелах на тэрыторыі Беларусі.

«Гэтае рашэнне з’яўляецца выразам салідарнасці і ўдзячнасці беларускаму народу, які падчас выбараў 19 снежня падаў дэмакратычным рухам гучны сігнал аб падтрымцы. Мы хочам дапамагчы нашым суседзям ва ўмацаванні еўрапейскай ідэнтычнасці праз больш частыя кантакты з палякамі і іншымі грамадзянамі Еўрапейскага саюза», — заявілі ў МЗС Польшчы.

Раней кошт нацыянальных польскіх візаў для Беларусі складаў 20 еўра. З пачатку 2010 году тры консульскія ўстановы ў Беларусі (у Берасці, Горадзе і Мінску) выдалі 172 486 віз для беларускіх грамадзянаў. Доўгатэрміновыя нацыянальныя візы, як правіла, выдаюцца звычайным грамадзянам, а не чыноўнікам.

«Мы таксама пакідаем за сабой права прыняць меры па недапушчэнні ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Польшча службовых асоб і грамадзян Рэспублікі Беларусь, што адказваюць за арганізацыю хвалі рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасці з 19 снежня 2010 года», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Польшчы.

Как вам новость?