Польшча вырашыла не адказваць на заявы Лукашэнкі

28.01.2011 15:44
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Польшчы не будзе каментаваць апошнія заявы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у якіх ён сказаў, што "Польшча хоча адхапіць палову Беларусі". Аб гэтым распавёў прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі.

«Не будзем каментаваць і рэагаваць на зачэпкі спадара Лукашэнкі, якія ў апошні час ён агучвае кожныя пару дзён», — сказаў прадстаўнік польскага МЗС у эфіры TVN24.

«Таму што гэта бессэнсоўна казаць, што мы хочам мяняць нейкія межы», — дадаў Марцін Басацкі, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 27 студзеня на пазачарговай сэсіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, абвінаваціў Польшчу ў жаданні далучыць палову Беларусі да сваёй тэрыторыі. «У Польшчы некаторыя спяць і бачаць: мяжа не там. Мяжа каля Мінску. Сталін не там мяжу правёў», — сказаў прэзідэнт Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки