Польшча ўводзіць санкцыі супраць Лукашэнкі і сотняў чыноўнікаў

17.01.2011 14:45
Архив Редакция

Рэспубліка Польшча падрыхтавала візавыя санкцыі супраць кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ некалькіх сотняў чыноўнікаў. Паводле неафіцыйных паведамленнях польскіх дыпламатычных крыніцаў, МЗС гэтай краіны склаў спіс асобаў, якія прымалі ўдзел у пераследах апазіцыі ў сувязі з масавымі маніфестацыямі у снежні ў Мінску.

У спіс уваходзяць прозвішчы пракурораў, суддзяў, чыноўнікаў, а таксама супрацоўнікаў спецслужбаў, паведамляе беларуская служба Радыё «Свабода». Аднак цалкам спіс не прыводзіцца, паколькі яшчэ не вядома дакладная колькасць асоб, да якіх будуць ужытыя санкцыі. На дадзены момант вядома, што туды не ўваходзіць кіраўнік беларускага МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў. Гэта зроблена для магчымага правядзення дыялогу з ім.
 
Чакаецца, што рашэнне аб падобных санкцыях з боку ўсяго Еўрасаюза будзе прынята 31 студзеня.

Як паведамляе польскае агенцтва РАР, у дакуменце значыцца «ў некалькі разоў больш», чалавек, чым было ў спісе ЕС ад 2006 года. Тады пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі санкцыі былі ўведзеныя супраць Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 40 асобаў, аднак пасля ЕС увёў мараторый на іх выкананне, пакінуўшы пад дзеяннем санкцый толькі пяць чалавек.