Польшча хоча стаць "гандлёвай брамай" Беларусі ў ЕС

10.06.2010 11:57
Архив Редакция

На думку намесніка міністра сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Мар'яна Залеўскага, наша заходняя суседка павінна стаць брамай для беларускіх тавараў на еўрапейскі рынак, а Беларусь — для польскіх тавараў на рынкі Мытнага саюза. Такую пазіцыю польскі чыноўнік агучыў падчас правядзення 14-га беларуска-польскага эканамічнага форуму "Добрасуседства"

Як лічыць намеснік міністра, у польска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі ёсць усе магчымасці для вялікага росту. Аднак Мар’ян Залеўскі занепакоены тым, што ў сувязі з будучым увядзеннем з першага ліпеня адзінага мытнага тарыфу ў рамках Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана могуць узнікнуць некаторыя праблемы, паведамляе БелаПАН.

У адказ першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзея Каткавец сказала, што «ярка выяўленых праблемных пытанняў» ў сувязі з Мытным саюзам яна не прагназуе. «Наадварот, з беларускага пункту гледжання, гэта толькі дапаможа больш выразным і дынамічным кантактам з Польшчай», — адзначыла прадстаўніца Мінсельгасхарча.

Как вам новость?