Польшча зацікаўлена ў дабудове нафтаправода "Адэса-Броды" да Гданьску

14.04.2011 11:35
Архив Редакция

Польшча пацвердзіла сваю зацікаўленасць у дабудове нафтаправода "Адэса-Броды" да Плоцку і ў перспектыве — да Гданьску. Пра гэта 13 красавіка на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Украіны Мікалаем Азаравым заявіў кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск. "Польшча пацвярджае сваю зацікаўленасць у развіцці гэтага праекту", — сказаў ён.

«Для нас гэты праект з’яўляецца важным элементам для дыверсіфікацыі паставак энерганосьбітаў. І таму, калі гаворка ідзе аб палітычным рашэнні, то нічога не змянілася ў пазіцыі Польшчы», — адзначыў Дональд Туск.

Паводле яго слоў, урада Польшчы і Украіны разгледзяць шэраг пытанняў, якія неабходна вырашыць для дабудовы нафтаправода. Польскі прэм’ер таксама распавёў, што пытанне дабудовы нафтаправода «Адэса-Броды» да Гданьску абмяркоўваўся падчас яго сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам, паведамілі ў Кабінеце міністраў Украіны.

Как вам новость?