Польшча зноў адклала вяртанне амбасадара ў Мінск

14.01.2011 17:02
Архив Редакция

Дата прыезду новага польскага амбасадара Лешака Шарэпкі (Leszek Szerepka) у Мінск пакуль невядомая, паведамілі ў дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Такім чынам, у Польскім пасольстве дэзавуявалі інфармацыю прэс-сакратара Паўла Марчука, паводле якой польскі амбасадар павінен быў прыехаць у Мінск у лютым гэтага года.

Як ужо перадаваў Теоеграф, аб прыездзе новага амбасадара Польшчы ў Беларусь заяўлялася ўжо не ў першы раз. Так, раней крыніцы ў дыпламатычных колах Польшчы казалі аб тым, што Лешак Шарэпка можа прыехаць у Мінск у студзені гэтага года.

Цяпер жа, па словах прэс-сакратара Паўла Марчука, для прыезду новага амбасадара неабходна вырашыць арганізацыйныя пытанні, што і адбываецца ў дадзены момант.

Па матэрыялах: БелаПАН

Как вам новость?
Головоломки