Польшча і ЗША заклікалі Беларусь правесці свабодныя выбары

09.12.2010 10:14
Архив Редакция

Прэзідэнты Польшчы і ЗША Браніслаў Камароўскі і Барак Абама па выніках перамоваў, што адбыліся 8 снежня ў Вашынгтоне, ў сумесным звароце закранулі пытанне правядзення ў Беларусі выбараў прэзідэнта. «ЗША і Польшча заклікаюць да сапраўды свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня», — паведамілі ў прэс-службе Белага дома.

«Прэзідэнт Абама і прэзідэнт Камароўскі зноў заявілі аб сваёй рашучай падтрымцы «Усходняга партнёрства» — ініцыятывы ЕС, накіраванай на ўмацаванне сувязяў паміж ЕС і Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай, і для стымулявання рэформаў і ўмацавання дэмакратыі ў гэтых краінах. Лідары дзвюх краінаў высока ацанілі гістарычнае рашэнне НАТО ў Лісабоне па стварэнні стратэгічнага і сучаснага партнёрства з Расіяй. ЗША і Польшча праводзяць адзіную палітыку ўмацавання сувязяў з Расіяй », — гаворыцца ў заяве.

Між тым, як раней паведамляў Тэлеграф, дзякуючы публікацыі на сайце Wikileaks перапіскі амерыканскіх дыпламатаў, стала вядома, што ўлады Польшчы лічаць прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку меншым злом у параўнанні з Расіяй. «Для Туска (прэм’ер-міністра Дональда Туска — Тэлеграф) і Сікорскага (кіраўніка МЗС Радаслава Сікорскага) супрацоўніцтва з аўтарытарным рэжымам у Беларусі — выбар меншага зла», — адзначалі дыпламаты ЗША.

Как вам новость?
Головоломки