Польскі эксперт: да беларускіх палякаў Варшава прымяняе падвойныя стандарты

26.07.2010 16:05
Архив Редакция

Варшава вядзе палітыку двайных стандартаў у дачыненні да польскіх нацыянальных меншасцяў у Беларусі і Літве. Такое меркаванне выказаў супрацоўнік Еўрапейскага цэнтру геапалітычнага аналізу (Польшча), рэдактар газеты Mysl Polska Ян Энгельгард.

Па словах польскага эксперта, праблемаў у палякаў больш у Літве, а зацікаўленасці польскага боку ў іх асвятленні чамусьці менш, перадае ІА «REGNUM-Беларусь». «Гэта палітыка падвойных стандартаў. У сітуацыі з Беларуссю палітыка Польшчы была падладжана пад глабальную палітыку, пад так званае «будаўніцтва дэмакратыі», — адзначыў Ян Энгельгард.

Польскі эксперт лічыць, што слабасць беларускай апазіцыі выклікала неабходнасць
уключыць у гэтую гульню польскую нацыянальную меншасць. «Аднак усім вядома, чым гэта завяршылася. Гэта скончылася поўным фіяска. Дадзеная палітыка не была эфектыўнай, і замест таго, каб дапамагчы, нашкодзіла палякам
Беларусі», — адзначыў эксперт.

На думку Яна Энгелгарда, Польшчы варта весці маналітную палітыку ў дачыненні да ўсіх краінаў на Усходзе. «Нельга ўжываць падвойныя стандарты і падладжваць пад глабальную палітыку інтарэсы польскай меншасці», — заявіў Ян Энгельгард.

Как вам новость?
Головоломки