Польскі эксперт: Расія разумее, што звяржэнне Лукашэнкі немагчымае

26.07.2010 15:36
Архив Редакция

Пасля "газавага канфлікту" паміж Беларуссю і Расіяй пачалося супрацьстаянне з выкарыстаннем інфармацыйнага кампаненту, заявіў эксперт Цэнтру Усходніх даследаванняў (Варшава) Каміль Клысіньскі. "Інфармацыйная вайна - не з'яўляецца падрыхтоўкай Масквы да адхілення Аляксандра Лукашэнкі ад улады. У блізкія некалькі гадоў звяржэнне Аляксандра Лукашэнкі немагчымае, і Расія гэта ўсведамляе", - адзначае польскі эксперт.

«Лукашэнка стварыў спецыфічную сітуацыю. Яшчэ ў 90-х гадах ён пазбавіўся ад патэнцыйных і рэальных апанентаў, а астатняя частка апазіцыі была маргіналізавана. Такім чынам, у Беларусі няма асобы, якая была б здольная заручыцца значнай падтрымкай грамадскасці і зрабіцца лідарам пераменаў», — заявіў Каміль Клысіньскі, паведамляе ІА «REGNUM-Беларусь».

У гэтым годзе расійска-беларуская гульня атрымала вельмі вострае развіццё, лічыць эксперт. «Расійска-беларускія адносіны — гэта кангламерат розных пытанняў, канфліктаў, напружання і супрацьстаяння інтарэсаў. Лукашэнка не жадае плаціць адпаведнай цаны за атрыманыя ад Расіі энергетычныя і эканамічныя субсідыі, такім чынам, Масква распачала дысцыплінарныя дзеянні. Гэта пакуль не прынесла чаканых вынікаў, так што можна чакаць абвастрэння сітуацыі да канца года. Праз некалькі месяцаў, калі прыйдзе час перамоваў аб коштах на газ і нафту, бакі зноў вернуцца да энергетычнай спрэчкі», — заявіў Каміль Клысіньскі.