Польскі кіроўца на смерці збіў двух беларусаў пад Маладзечнам

02.11.2010 15:20
Архив Редакция

Пад Маладзечнам 1 лістапада грамадзянін Польшчы на BMW да смерці збіў двух беларусаў. ДТЗ адбылося, калі польскі кіроўца раз'язджаўся з сустрэчным транспартам. Загінулыя, жыхары вёсак Беніца Маладзечанскага раёна і Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна 1983 і 1961 гадоў нараджэння, ішлі спінай да аўтамабіля па праезнай частцы, паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Пацярпелыя беларусы не былі адзначаныя святлоадбівальнымі элементамі, перадае БелТА.

Пакуль невядома, ці знаходзіліся загінулыя ў стане ап’янення. Высвятляюцца абставіны гэтага здарэння.

Как вам новость?