Польскі Сойм ухваліў кандыдатуру новага амбасадара ў Беларусі

29.11.2010 11:53
Архив Редакция

Міжнародная камісія Сойму Польшчы 25 лістапада ўхваліла кандыдатуру 46-гадовага Лешэка Шарэпкі ў якасці новага амбасадара Польшчы ў Беларусі. Кандыдатуру пасла павінен яшчэ зацвердзіць польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі. Чакаецца, што кіраўнік дыпламатычнай місіі зможа прыбыць у Мінск ужо ў пачатку новага года.

Лешэк Шарэпка да гэтага выконваў абавязкі намесніка пасла ва Украіне і быў першым сакратаром польскай амбасады ў Расіі, паведамляе БелаПАН са спасылкай на польскі рэсурс Kurier Poranny.

Раней польскія СМІ у якасці найбольш верагоднага кандыдата на пасаду амбасадара ў Беларусі называлі дырэктара дэпартаменту супрацоўніцтва пры міністэрстве замежных справаў Польшчы Марэка Зюлкоўскага, у якога таксама ёсць досвед працы паслом ва Украіне.

Папярэдні амбасадар Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін пакінуў Мінск у красавіку 2010 года неўзабаве пасля авіякатастрофы польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам. У цяперашні час дыпламатычным прадстаўніцтвам Польшчы ў Беларусі кіруе часовы павераны Вітальд Юраш.

Как вам новость?