Польскі транзіт будзе для "Газпрома" таннейшы за беларускі

28.06.2010 11:34
Архив Редакция

"Газпром" дамовіўся з Польшчай аб больш нізкай плаце за транзіт газу, чым з Беларуссю. Акрамя гэтага, у найбліжэйшыя дні расійская кампанія будзе вызвалена ад выплаты доўгу за транзіт за апошнія чатыры гады ў памеры каля 180 млн. даляраў.

Па «кантракце стагоддзя» на імпарт газу з Расіі ў Польшчу коштам мінімум у 100 млрд. даляраў на працягу года вёў перамовы віцэ-прэм’ер Вальдэмар Паўляк. Урад пагадзіўся падпісаць пагадненне ў пачатку лютага, аднак цяпер пачынаюць усплываць «трывожныя падрабязнасці» гэтага кантракту, паведамляе Gazeta Wyborcza.

У найбліжэйшую сераду ў Варшаве адбудзецца сход акцыянераў EuRoPol Gaz, сумеснай кампаніі PGNiG і «Газпрома», якой належыць транзітны газаправод праз Польшчу. Плануецца, што «Газпром» і PGNiG разам зацвердзяць баланс кампаніі не толькі за мінулы год, але і за 2006-2008, хаця апошні павінен быў быць ужо зацверджаны. Аднак да сённяшняга дня гэтага не адбылося, бо «Газпром» лічыць, што тарыфы на транзіт газу праз Польшчу павінны быць ніжэйшыя. EuRoPol Gaz прадяўляў Газпрому рахункі за транзіт, але расійскі канцэрн плаціў у адпаведнасці з усталяваным ім самім коштам. За чатыры гады назбіраліся даўгі ў памеры 180 млн. даляраў.

У найбліжэйшую сераду будзе прынята рашэнне вызваліць «Газпром» ад выплаты даўгоў, нягледзячы на тое, што ў канцы мінулага года Расійскі Арбітражны суд абавязаў кампанію выплаціць EuRoPol Gaz частку доўгу ў памеры 25 млн. даляраў (запазычанасць за транзіт ў 2006 годзе).

«Гэта азначае, што Польшча яшчэ больш Шчодрая у дачыненні да «Газпрома», чым Беларусь «, — піша польскае выданне. — Бо з сакавіка за транзіт тысячы кубаметраў газу на адлегласць 100 кіламетраў «Газпром» плаціць Польшчы 1,74 даляра. Гэта менш чым стаўка вызначаная на гэты год з Беларуссю (1,88 даляра — Тэлеграф). Для параўнання — ва Украіне стаўка за транзіт расійскага газу ў краіны ЕС складае 2,74 даляра».

Как вам новость?