Польскага рэлігійнага дзеяча судзяць у Беларусі за парнаграфію

03.06.2010 16:47
Архив Редакция

У адзін з раённых судоў Мінска органы ўнутраных спраў сталіцы перадалі матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да грамадзяніна Польшчы, які з'яўляецца значным дзеячом адной з рэлігійных канфесій, што дзейнічае ў Беларусі. У інтарэсах следства прозвішча і дадзеныя польскага грамадзяніна не паведамляюцца, аднак вядома, што ён абвінавачваецца ў распаўсюдзе парнаграфіі на тэрыторыі Беларусі.

Крымінальная справа па арт.343 КК (вытворчасць і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадуктаў парнаграфічнага характару) супраць грамадзяніна Польшчы органы ўнутраных спраў Мінска распачалі ў мінулым годзе, расказалі ў Генпракуратуры Беларусі.

Падчас папярэдняга следства былі пацверджаны факты распаўсюджвання польскім грамадзянінам парнаграфічнай прадукцыі сярод грамадзянаў Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки