Помнік беларускім пілотам у Польшчы адкрыюць у красавіку

26.03.2010 10:28
Архив Редакция

Улады польскага горада Радам паставяць помнік беларускім пілотам, якія коштам сваіх жыццяў не далі зваліцца на жылыя дамы самалёту, што пацярпеў катастрофу падчас авіяшоў ў жніўні 2009 года.

Па словах польскіх улад, на двухметровым гранітным помніку будзе намаляваны самалёт СУ-27 і два крыжы — усходні, які звычайна завуць праваслаўным, і заходні, які звычайна завуць каталіцкім. У афармленні помнікі таксама будуць скарыстаны лапаткі турбіны штурмавіка, знойдзеныя на месцы катастрофы, паведамляе агенцтва KAI.

26 сакавіка ў храме ў Радаме адкрыюць памятную дошку з прозвішчамі загінулых лётчыкаў, а памінальную імшу здзейсніць палявы біскуп Польскага войска Тадэвуш Плоскі.

Плануецца, што ў мемарыяльнай цырымоніі будуць удзельнічаць галоўнакамандуючы ваенна-паветранымі сіламі Польшчы генерал Анджэй Бласік і кіраўнік горада Радам Анджэй Каштаўняк, паведамляе РІА «Новости».

Как вам новость?
Головоломки