Насельніцтва і прадпрыемствы Беларусі пачалі масава купляць золата

16.11.2010 10:53
Архив Редакция

У кастрычніку жыхары і прадпрыемствы Беларусі рэзка павялічылі аб'ёмы пакупкі у Нацыянальнага банка зліткаў з каштоўных металаў. За кастрычнік банкі прадалі 183,14 кілаграма золата ў злітках на суму каля 7 млн. даляраў. Гэта ў 2,5 разы больш, чым у сярэднім за месяц у бягучым годзе (за студзень — верасень банкі рэалізавалі ўсяго 654,36 кілаграма золата).

Тым не менш, нягледзячы на павелічэнне аб’ёму продажаў залатых зліткаў Нацбанка ў кастрычніку, за студзень-верасень месяцаў 2010 года золата прадалі на 11% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Адначасова з гэтым раслі і цэны на золата, якія павялічыліся ў жніўні на 6%, а ў верасні — на 5%, перадае газета «Беларусы і рынак».

Разам з тым вырас аб’ём золата, выкупленага банкамі назад. У кастрычніку ён склаў 53,3 кілаграма пры агульным аб’ёме звароту за першыя дзесяць месяцаў 336,1 кілаграма, гэта значыць 37,3 кілаграма ў сярэднім за месяц.

Таксама рос попыт і на іншыя каштоўныя металы. У кастрычніку 2010 года насельніцтва і прадпрыемствы Беларусі купілі 248 кілаграмаў срэбра, а за дзесяць месяцаў — 895,1 кілаграма, што на 13,6% больш, чым у студзені — кастрычніку 2009 года.

Акрамя таго, у кастрычніку банкі рэалізавалі 1,9 кілаграма плацінавых зліткаў. Усяго за 2010 год рэзідэнтам Беларусі прадалі 20,4 кілаграма плаціны, што ў 2,3 раза больш, чым за студзень-кастрычнік 2009 года.

Як раней перадаваў Тэлеграф, чыстая купля замежнай валюты (наяўнай і безнаяўнай) у Беларусі толькі за кастрычнік 2010 года склала 317,2 млн. даляраў, тады як у верасні яе набылі агулам на 62,8 млн. даляраў. Такім чынам, у кастрычніку грамадзяне Беларусі на чыстай аснове набылі валюты ў 5,1 раза больш, чым у верасні і амаль у 2 разы больш, чым у жніўні.

Как вам новость?