Пошліна на расійскую нафту ў лістападзе можа вырасці на 25 даляраў

12.10.2010 14:41
Архив Редакция

Экспартная пошліна на расійскую нафту з 1 лістапада 2010 года можа вырасці на 22,5-25,5 даляраў. Паводле разлікаў мінфіна РФ, пошліна на нафту складзе 289-292 даляры за тону. Пошліна на светлыя нафтапрадукты можа вырасці да 207-209 даляраў за тону (цяпер 191,8 даляра), на цёмныя — да 111-113 даляраў за тону (103,3 даляра).

«Сярэдняя цана маніторынгу з 15 верасня 2010 года па 11 кастрычніка гэтага года склала 79,7 даляра за барэль. Калі за тры дні, што засталіся, кошт будзе ляжаць у калідоры 80-85, дык канчатковы кошт маніторынгу можа скласці 79,74-80,43 даляра за барэль», — кажа эксперт мінфіна РФ Аляксандр Саковіч, перадаюць РІА «Навіны».

Беларусь атрымае з Расіі ў 2010 годзе 6,3 млн. тон нафты бяспошлінна. Астатні аб’ём нафты, паводле дамоўленасці, абкладаецца стоадсоткавай экспартнай пошлінай. У 2009 годзе пошліна на пастаўляную ў Беларусь нафту разлічвалася з ужываннем каэфіцыенту 0,356 ад расійскай пошліны.

Акрамя таго, Расія спаганяе мытныя пошліны на пастаўляныя ў Беларусь прадукты перапрацоўкі нафты, у той час як раней яны не абкладаліся мытам.

Как вам новость?
Головоломки