Пошліна на расійскую нафту са жніўня можа вырасці на 15 даляраў

12.07.2010 17:11
Архив Редакция

Экспартная пошліна на сырую нафту з 1 жніўня можа вырасці на 13,2 — 15,2 даляра за тону да 262 — 264 даляраў за тону, паведамілі ў міністэрстве фінансаў Расіі. Экспартная пошліна на светлыя нафтапрадукты з 1 жніўня можа вырасці да 189 — 190 даляраў за тону з цяперашніх 179,9 даляра, на цёмныя — да 102 даляраў за тону з цяперашніх 96,9 даляра.

З 15 чэрвеня па 11 ліпеня сярэдняя цана маніторынгу склала 74,39 даляра за барэль. «Калі за астатнія тры дні цана будзе ў калідоры 73-75 даляраў за барэль, то канчатковая цана маніторынгу складзе 74,2-74,5 даляра за барэль», — паведаміў начальнік зводна-аналітычнага аддзелу мінфіна Расіі Аляксандр Саковіч, паведамляе РИА «Новости».

Зыходзячы з таго, што ў цяперашні час экспартная пошліна на расійскую нафту складае 248,8 даляра за тону, а таксама прымаючы пад увагу формулу разліку экспартнай пошліны, прапісанай у законе аб мытным тарыфе, лімітавая стаўка для сырой нафты можа скласці 262 — 264 даляраў за тону.

Як паведамляў Тэлеграф, максімальна эфектыўная загрузка беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў у 2010 годзе была вызначана на ўзроўні 15,8 млн. тон нафты, у тым ліку 6,3 млн. тон — бяспошліннай нафты, 1,7 млн. тон — беларуская нафта, 7, 8 млн. тон — расійская нафта са спагнаннем 100% мытнай пошліны.

Запланаваныя пастаўкі ў Беларусь венесуэльскай нафты ў аб’ёме чатырох мільёнаў тон разглядаюцца «як дадатковыя аб’ёмы да расійскай нафты». Летась Мазырскі НПЗ перапрацаваў каля 11 млн. тон нафты.

Как вам новость?
Головоломки