"Пошта Расіі" можа спыніць выплаты паштовых пераводаў з Беларусі

21.04.2011 17:22
Архив Редакция

Расійскае федэральнае дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства "Пошта Расіі" папярэджвае кліентаў аб магчымым спыненні выплаты паштовых пераводаў з Беларусі праз невыкананне РУП "Белпошта" сваіх фінансавых абавязацельстваў. Пра гэта 21 красавіка гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на афіцыйным сайце расійскага аператара.

«У сувязі з невыкананнем Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам (РУП) «Белпошта» сваіх фінансавых абавязацельстваў, прадугледжаных Пагадненнем па абмене міжнароднымі электроннымі пераводамі, ФГУП «Пошта Расіі» папярэджвае кліентаў аб магчымым спыненні выплаты паштовых пераводаў з Рэспублікі Беларусь, калі запазычанасць Пошты Беларусі перад расійскім паштовым аператарам не будзе пагашаная», — гаворыцца ў паведамленні.

Как вам новость?