Пра будаўніцтва АЭС у Беларусі будуць здымаць тэлефільм

17.03.2011 12:29
Архив Редакция

Міністэрства інфармацыі па дзяржаўным заказе праводзіць конкурс на стварэнні 13-хвіліннай стужкі і 24 відэаролікаў грамадска-палітычнай і сацыяльнай тэматыкі. Арыенціровачны кошт закупкі сацыяльна значнай тэлепрадукцыі — 110,14 млн. рублёў. З іх 40 млн. пойдуць на здымкі фільма і шасці ролікаў аб будаўніцтве беларускай АЭС.

Акрамя таго, будуць зняты відэа пра інвалідаў і стварэнне нармальных умоваў для іх жыцця, аб пераходзе на лічбавае тэлебачанне і яго перавагі, аб прафілактыцы вогненебяспечных сітуацый, прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, энергазберажэнні, патрыятычным выхаванні беларускай моладзі, аб значэнні чытання і акцыі «У падтрымку чытання», аб дасягненнях беларускага спорту і падрыхтоўцы да Алімпіяды 2012 года, аб прывабнасці Беларусі для турыстаў, прапагандзе здаровага ладу жыцця, захавання культурнай спадчыны, аб развіцці прадпрымальніцтва і малога бізнэсу, пра неабходнасць адмовы ад абортаў, прапагандзе шматдзетных сем’яў, барацьбе з п’янствам, аб будучым чэмпіянаце свету па хакеі 2014 года, перадае «n#####n».
 
Узначаліла камісію, якая будзе разглядаць заяўкі на конкурс, намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

Как вам новость?