Працоўныя "Беларуськалію" рыхтуюцца да італьянскай забастоўкі

10.06.2011 13:05
Архив Редакция

Працоўныя ААТ "Беларуськалі" ў выпадку непавышэння ім заработнай платы могуць пачаць італьянскую забастоўку. "Калі не паднімуць зарплату — выйдуць. Людзі баяцца, што наша дзяржава адрэагуе адназначна: ініцыятараў страйку абвесцяць персонамі нон-грата і перасаджаюць. Таму мы будзем дзейнічаць у рамках закона", — сказаў адзін з рабочых прадпрыемства.

«Цяпер мы вылучылі прапанову ў канцэрн падняць заработную плату. Атрымаем адмову — гэта таксама рашэнне. Потым мы падаем заяўку на правядзенне пікету. На пікеце выносім рэзалюцыю аб павышэнні заработнай платы. Ізноў нам адмаўляюць? Далей мы можам пачынаць страйк згодна з заканадаўствам», — адзначыў ён, перадае «Салідарнасць».

«Мы і пасля 1992-га года паказвалі свае зубы. Праводзілі італьянскі страйк — калі людзі спускаліся ў забой і не працавалі. Прад’явіць ім нічога нельга, таму што яны знаходзяцца на сваіх працоўных месцах. На маёй памяці гэта было гады тры назад, калі пенсію хацелі забраць у шахцёраў. Вось па такім жа сцэнары і правядзем», — падкрэсліў працоўны.

Паводле яго слоў, пару месяцаў таму яго зарплата складала 2,5 тыс. даляраў, а «цяпер і 1,5 тыс. не выйдзе па курсе чорнага рынку». «Трэба адправіць іх (урад — Тэлеграф) у адстаўку. У іншых развітых краінах ўраду ўжо даўно выказалі б вотум недаверу», — сказаў працоўны.

Ён адзначыў, што пасля дэвальвацыі рубля, у працоўных пачуццё, што «з імі ўчынілі нейкі нядобры полавы акт». «Крэдыты не могуць валютныя выплочваць. Раней хапала і крэдыт заплаціць, і на жыццё. Прадпрыемствы, такія як Белкалі, «Белшына» зарабляюць валюту. Яны ж працуюць, не стаяць два месяцы. Куды валюта падзелася? Чаму яе няма? Народ азлобіцца на ўрад, але, тым не менш, сустракаюцца такія фанатыкі — інакш я іх не называю — якія ўпэўнены: што б ні здарылася — вінаваты не ўрад», — рэзюмаваў ён.

У сваю чаргу прадстаўнік адміністрацыі «Беларуськалія» на сустрэчы з падначаленымі заявіў, што «ў такой задніцы, як цяпер, мы былі ў часы Гарбачова».

Как вам новость?