Прадаваць беларускія прадпрыемствы інвестарам будуць тры кампаніі

03.06.2010 08:36
Архив Редакция

Урад Беларусі надзяліў правам прадстаўляць інтарэсы краіны за мяжой па пытаннях прыцягнення інвестыцый тры кампаніі. Займацца пошукам інвестараў для продажу беларускіх прадпрыемстваў будуць ЗАТ "Інвестыцыйная кампанія "Юнітэр", Аўдытарскае прыватнае унітарнае прадпрыемства "КПМГ" і замежнае ТАА "Эрнст энд Янг".

Згодна з пастановай Саўміна ад першага чэрвеня 2010 года № 832 і на падставе ўказу прэзідэнта ад шостага жніўня 2009 № 413 «Аб прадастаўленні фізічным і юрыдычным асобам паўнамоцтваў на прадстаўленне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Рэспубліку Беларусь» прадстаўляць інтарэсы Беларусі гэтыя кампаніі будуць да 31 снежня 2010, перадае БелТА.

Узаемадзейнічаць з пералічанымі кампаніямі з беларускага боку будуць Дзяржаўны камітэт па маёмасці, міністэрства прамысловасці і канцэрн «Белнафтахім».

«Эрнст энд Янг», «КПМГ», Інвестыцыйная кампанія «Юнітэр» маюць намер да канца года прыцягнуць інвестараў для пяці беларускіх акцыянерных таварыстваў: «Бабруйскі машынабудаўнічы завод», «ВолМет» (Ваўкавыск), «Лідскі ліцейна-механічны завод», «Бархім» (Баранавічы) і «Рэчыцкі тэкстыль», конкурсы па продажы акцый якіх плануецца правесці ў жніўні і верасні.

Как вам новость?
Головоломки