Прадавачка сельскай крамы закідала рабаўніка прадуктамі

23.03.2011 16:00
Архив Редакция

Супрацоўнікі міліцыі Баранавічаў (Берасцейская вобласць) затрымалі 23-гадовага мужчыну за разбойны напад на краму ў вёсцы Шылавічы Слонімскага раёна Гарадзенскай вобласці. Тады злачынцу не ўдалося нанесці істотнай матэрыяльнай шкоды краме — прадаўшчыца аказала актыўны супраціў, закідала яго прадуктамі харчавання. Украўшы з касы 15 тыс. рублёў мужчына ўцёк.

Як распавёў супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гарадзенскага аблвыканкама Ігар Белазераў, рабунак сельскай крамы быў здзейснены ў канцы студзеня. У міліцыю звярнулася прадавачка крамы і паведаміла, што ў краме з’явіўся невядомы ў шапачцы з прарэзамі для вачэй і, пагражаючы прадметам, падобным на пісталет, запатрабаваў грошы, перадае БелаПАН.

Міліцыі не ўдалося ўстанавіць асобу злачынца па гарачых слядах. Як высвятлілася пасля, мужчына, бацька траіх дзяцей, з’ехаў на заробкі ў Сочы. Аднак там справы ў мужчыны не склаліся, і ён вярнуўся дадому. Падазраванага затрымалі на вакзале ў Баранавічах і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Как вам новость?