Прад'явілі абвінавачанні "найбольш актыўным" фігурантам "справы 19 снежня"

05.04.2011 10:47
Архив Редакция

Следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама 4 красавіка прад'явіла абвінавачанні фігурантам "справы 19 снежня" Дзмітрыю Дразду, Уладзіміру Лобану, Яўгену Сакрэту і Сяргею Казакову, па ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу Беларусі — "Масавыя беспарадкі". Акрамя таго, абвінавачанне прад'явілі Віталю Мацукевічу.

Вышэй пералічаныя названы «найбольш актыўнымі ўдзельнікамі масавых беспарадкаў». Апошні «прызнаў сваю віну ў падбухторванні ўдзельнікаў масавых беспарадкаў да сілавога пранікнення ў Дом Урада і распальванні агрэсіўнасці натоўпу шляхам публічных заклікаў», паведамілі ў МУС.

Чакаецца, што ў аўторак, 5 красавіка, будуць прад’яўленыя абвінавачанні іншым фігурантам справы аб масавых беспарадках — Паўлу Вінаградаву, Уладзіміру Хамічэнку і Алегу Федаркевічу.

У ведамстве заявілі, што абвінавачаныя мелі намер «супрацьпраўна пранікнуць у Дом ураду шляхам нанясення пашкоджанняў адміністрацыйнаму будынку дзяржаўнай установы «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне «Упраўлення справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

МУС: Федаркевіч і Хаммчэнка — не нашы спецагенты

«Па сцвярджэнні некаторых сродкаў масавай інфармацыі, Алег Федаркевіч і Уладзімір Хамічэнка з’яўляліся «правакатарамі і агентамі беларускіх праваахоўных структур». У ходзе следства ўстаноўлены ўсе факты іх супрацьпраўнай дзейнасці і абвергнута інфармацыя аб іх датычнасці да праваахоўных органаў», — заявілі ў МУС.

«Следства лічыць, што віна названых асоб у інкрымінаваных ім дзеяннях цалкам пацвярджаецца аб’ектыўнай доказнай базай, атрыманай у ходзе расследавання крымінальных спраў і заснаванай на паказаннях іншых абвінавачаных, сведак, фота і відэаматэрыялах, а таксама іншых неабвержных доказах», — дадалі ў міністэрстве.

Пералічаныя асобы і іх адвакаты ў хуткім часе пачнуць знаёміцца з матэрыяламі крымінальных спраў, якія затым будуць накіраваныя ў суд.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 4 красавіка былі прад’яўленыя новыя абвінавачанні фігурантам справы аб масавых беспарадках Дзмітрыю Бандарэнку, Сяргею Марцалеву, Паўлу Севярынцу і Ірыне Халіп. Цяпер іх абвінавачваюць у арганізацыі і актыўным удзеле ў «групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія прывялі да парушэння працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый». Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Раней іх абвінавачвалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, ім пагражала да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Раней у КДБ заяўлялі, што «найбольш актыўныя ўдзельнікі масавых беспарадкаў» — Аляксей Шарстоў, Віталь Мацукевіч і Дзяніс Гусельцаў. Яны далі прызнальныя паказанні, заявіўшы, што падчас мітынгу на плошчы Незалежнасці ля Дома ўрада заклікалі людзей да штурму будынка.

Как вам новость?
Головоломки