Прадпрыемствы Беларусі гатовыя выйсці на харчовы рынак ЕС

13.09.2010 09:34
Архив Редакция

Беларускія прадпрыемствы гатовы пастаўляць харчаванне ў краіны Еўрапейскага саюза. Пра гэта паведаміла першая намесніца міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзея Каткавец, якая прыбыла ў складзе беларускай дэлегацыі пад старшынствам прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага ў Ленінградскую вобласць Расіі для ўдзелу ў пасяджэнні сумеснай камісіі па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва.

Па словах намесніцы міністра, гаворка ідзе пра малочную і мясную прадукцыі. «Беларуская прадукцыя ўжо сёння адпавядае патрабаванням Еўракамісіі, за некаторымі дробнымі выключэннямі, але, тым не менш, пакуль мы не маем уліковых падатковых нумароў, каб масава экспартаваць сваю прадукцыю і выходзіць на еўрапейскі рынак», — адзначыла Надзея Каткавец, перадае БелТА.

У той жа час некаторыя прадпрыемствы Беларусі ўжо ажыццяўляюць невялікія аб’ёмы паставак сваіх тавараў у ЕС. Пры гэтым прадстаўнікі ЕС перыядычна праводзяць праверкі беларускіх прадпрыемстваў на адпаведнасць патрабаванням Еўрасаюза. Толькі ў 2010 годзе Беларусь наведалі чатыры камісіі.

«Гэта пацвярджае тое, што нашымі прадпрыемствамі зацікавіліся. Добра, што еўрапейскія эксперты прыязджаюць да нас з такой перыядычнасцю, раней мы іх доўгі час не маглі даклікацца», — паведаміла Надзея Каткавец.

Аднак намесніца міністра не расказала, калі менавіта беларускія прадпрыемствы змогуць пачаць пастаўкі сельгаспрадукцыі ў ЕС. «У гэтым пытанні ўсе вызначае не толькі беларускі бок», — адзначыла яна. Тым не менш, па яе словах, Беларусь імкнецца да дасягнення гэтай мэты, сур’ёзна працуючы над адпаведнасцю еўрапейскім патрабаванням.

Как вам новость?
Головоломки