Прадпрыемствы ЖКГ Мінску выкарысталі толькі 56% інвестыцый

25.10.2010 11:39
Архив Редакция

У студзені-верасні 2010 года камунальныя прадпрыемствы Мінску выкарысталі 56% інвестыцый, запланаваных на год. Гэта склала 100,1% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. Пра гэта паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінску. Арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці за дзевяць месяцаў гэтага года асвоілі 2,3 трлн. рублёў, дасягнуўшы прагназаванага росту інвестыцый у асноўны капітал (140,9%).

Усяго ж у 2010 годзе прадпрыемствам, падпарадкаваным Мінгарвыканкаму, неабходна асвоіць больш 4,7 трлн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал (125% да ўзроўню 2009 года), арганізацыямі, якія не маюць ведамаснай падпарадкаванасці, — 4,8 трлн. рублёў (138% да ўзроўню 2009 года), перадае БелаПАН.

Запланаваныя тэмпы росту інвестыцый у асноўны капітал па арганізацыях камунальнай формы ўласнасці ў студзені — верасні 2010 года дасягнулі прадпрыемствы Заводскага і Савецкага раёнаў Мінску. Па арганізацыях, якія не маюць ведамаснай падпарадкаванасці, вызначаны план выканалі ў Ленінскім, Кастрычніцкім і Фрунзенскім раёнах горада.

Гадавы план па аб’ёме будаўніча-мантажных прац прадпрыемствамі названых груп выкананы на 54,7%. Так, за дзевяць месяцаў 2010 года ў поўным аб’ёме выкананы разліковыя паказчыкі па будаўніцтве сацыяльнага жылля (13,4 тыс. квадратных метраў), а таксама для адсялення грамадзян са старых і аварыйных жылых дамоў, непрыдатных для пражывання (11 тыс. квадратных метраў). Для шматдзетных сем’яў пабудавана 56,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы (64,2% гадавога плану).

Как вам новость?