Прадпрымальнікі гатовыя разгрузіць складскія запасы на 10%

24.05.2010 17:55
Архив Редакция

РГА "Перспектыва" звярнулася да кіраўніка дзяржавы з заявай, у якой прапанавала шэраг рашэнняў па праблеме складскіх запасаў і іх разгрузцы. Прадпрымальнікі прапануюць увесці адзіны гандлёвы збор для ІП, якія займаюцца выключна рэалізацыяй тавараў вырабленых на тэрыторыі краіны, што дазволіць за год скараціць запасы на складах на 10%.

«Прапановай арганізацыі з’яўляецца магчымасць стварэння на ўнутраным рынку рэспублікі ўмоваў ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, аналагічных прадугледжаным Указам № 477 ад 25 верасня 2009 года», — гаворыцца ў паведамленні, перадае perspektyva.org.
«А менавіта заканадаўчае замацаванне магчымасці «пры ажыццяўленні індывідуальнымі прадпрымальнікамі дзейнасці, звязанай выключна з рэалізацыяй тавараў вырабленых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, увесці адзіны гандлёвы збор, у суме 35 тыс. рублёў за кожны каляндарны месяц», што па нашых падліках дазволіць скараціць за год запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў больш як на 550 млрд. рублёў», — гаворыцца ў паведамленні прадпрымальнікаў.
Акрамя таго, такія меры дазволяць зменшыць імпарт тавараў у рэспубліку прыблізна больш як на 180 млн. даляраў, лічаць у «Перспектыве». «Таксама гэта дазволіць запоўніць 15 з больш як 21 тыс. пустуючых гандлёвых месцаў і гандлёвых аб’ектаў на рынках і ў гандлёвых цэнтрах і стварыць дадаткова каля 18 тыс. працоўных месцаў», — адзначаецца ў звароце да прэзідэнта, поўны тэкст якога можна прачытаць тут 

Как вам новость?
Головоломки