Прадпрымальнікі паўторна просяць Лукашэнку скасаваць мінгандлю

17.05.2010 17:15
Архив Редакция

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва" звярнулася да прэзідэнта Беларусі з паўторнай прапановай скасаваць міністэрства гандлю. У звароце гаворыцца, што першая прапанова прадпрымальнікаў, якая была накіравана ў Адміністрацыю прэзідэнта з абгрунтаваннем скасавання мінгандлю і перадачай яго функцый шэрагу дзяржорганаў засталася без адказу.

«На жаль, наш зварот быў праігнараваны і адказ на яго, па стане на 17.05.2010 года, РГА «Перспектыва» атрыманы не быў. У сувязі з гэтым арганізацыя накіравала новы зварот з далучэннем старога», — паведамляе perspektyva.org. «Акрамя гэтага, у сувязі з важнасцю прапаноў, якія былі намі сфармуляваны першым вышэй лісце, лічым неабходным выказаць шэраг аргументаў у яго падтрымку дадаткова», — гаворыцца ў паўторным звароце прадпрымальнікаў.
«Аналіз норматворчасці міністэрства Рэспублікі Беларусь з пачатку яго дзейнасці, паказвае, што штогод прымаецца параўнальна невялікая колькасць нарматыўных прававых актаў,якія мусяць рэгуляваць пытанні гандлю, грамадскага харчавання і побытавага абслугоўвання насельніцтва. Іх сярэдняя колькасць складае каля трыццаці афіцыйных дакументаў: пастановы, загады, метадычныя ўказанні, правілы, рэкамендацыі, тлумачэнні, інструкцыі рознага кшталту палажэнні, лісты і іншае», — адзначаюць прадпрымальнікі.
«Пры гэтым за перыяд 1991-2005 гадоў штогод прымалася каля дванаццаці нарматыўных прававых актаў. Складаецца ўражанне, што мінгандлю не магло «намацаць» сферу рэгулявання, у якой яму можна замацавацца як міністэрству, каб не дапусціць сваёй рэарганізацыі і скасавання», — падкрэсліваецца ў паўторным звароце на імя Аляксандра Лукашэнка.
«Разам з тым мінгандлю ўдалося адаптавацца ў новых умовах і знайсці сферу ўжывання сваіх норматворчых ініцыятыў, якія былі зведзены, галоўным чынам да абмежавальных прававых актаў, якія рэгулююць тыя ці іншыя пытанні. Прычым сярод іх абсалютную большасць складаюць нарматыўныя акты «Аб прызнанні страты сілы некаторымі нарматыўнымі прававымі актамі міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь» і «Занясенні зменаў і дапаўненняў» у тыя ж акты міністэрства гандлю», — падкрэсліваюць прадпрымальнікі.
«На падставе вышэйпададзенага просім разглядзець нашую прапанову, пра неабходнасць скасавання міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь. Просім інфармаваць РГА «Перспектыва» аб прынятай пазіцыю па дадзеным пытанні», — падсумавалі прадпрымальнікі.
Поўны тэкст звароту РГА «Перспектыва» да Аляксандра Лукашэнкі можна прачытаць тут.

Как вам новость?