Прадпрымальнікі хочуць дапамагаць дэпутатам у прыняцці законаў

19.07.2010 16:56
Архив Редакция

Беларускія прадпрымальнікі плануюць сабраць каля 50 тыс. подпісаў з патрабаваннем абмяркоўваць з імі законапраекты, якія тычацца малога бізнэсу. Як расказаў старшыня аргкамітэту па стварэнні аб'яднання "За свабоднае прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў, неабходную колькасць подпісаў прадпрымальнікі плануюць сабраць за два-тры месяцы.

«Мы плануем на працягу двух-трох месяцаў сабраць ад 20 да 50 тыс. подпісаў для падачы ў Адміністрацыю прэзідэнта і Парламенцкую камісію па прадпрымальніцтве з патрабаваннем уключэння прадпрымальнікаў у працэс прыняцця адпаведных законапраектаў», — цытуе Віктара Гарбачова «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Акрамя таго, 19 ліпеня ў Мінску прайшла канферэнцыя прадпрымальніцкіх арганізацый, на якой, па дадзеных анкетавання прадпрымальнікаў, асноўнымі праблемамі для ІП з’яўляюцца нестабільнае заканадаўства (78% апытаных), высокія штрафы (84%) і высокія падаткі (59%). 17% ІП лічаць, што самі кантрольныя органы не дастаткова добра ведаюць адпаведнае заканадаўства.

Как вам новость?