Прадпрымальнікі ўхвалілі ўказ Лукашэнкі аб арэндзе

11.11.2010 08:50
Архив Редакция

Старшыня праўлення Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін ухваліў указ прэзідэнта № 569 ад 5 лістапада 2010 года. "Я лічу адмену павышальнага каэфіцыента 3, прымяняецца пры арэндзе кабінетаў кіраўнікоў, бухгалтараў і юрыстаў, сур'ёзным крокам насустрач беларускаму бізнэсу", — заявіў ён.

Як адзначыў Сяргей Балыкін, Асацыяцыя некалькі разоў падымала дадзенае пытанне, настойваючы на падобных зменах. Паводле яго слоў, «кватэрнае пытанне» з’яўляецца вельмі актуальным для беларускага бізнэсу, паколькі асноўная маса офісных плошчаў належыць дзяржаве, і ў прадпрымальнікаў проста няма выбару, перадае БелаПАН.

«Прымяненне павышальнага каэфіцыента 3 прывяло да досыць сур’ёзнага падаражэння арэнды. Адпаведна гэта павялічвала пастаянныя выдаткі суб’ектаў гаспадарання. Ва ўмовах крызісу, калі адбылося падзенне выручкі, гэта ставіла пад пытанне выжыванне мноства прадпрымальніцкіх структураў, перш за ўсё невялікіх», — падкрэсліў Сяргей Балыкін.

«Я рады, што кіраўнік дзяржавы пайшоў насустрач прадпрымальнікам. Аднак не магу не адзначыць тую акалічнасць, што праблема павышальнага каэфіцыента была спароджаная самім прэзідэнтам. І перад намі — цудоўны прыклад пераадолення цяжкасцяў, якія раней штучна былі створаны», — адзначыў кіраўнік Асацыяцыі.

Ён таксама паведаміў, што пакуль застаецца незразумелым, хто кампенсуе прадпрымальнікам выдаткі, выкліканыя прымяненнем павышальнага каэфіцыента.

Как вам новость?