Прадстаўляць Беларусь на "Еўрабачанні-2011" хочуць выканаўцы з васьмі краін

24.02.2011 15:25
Архив Редакция

Заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборы афіцыйнага прадстаўніка Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2011" падалі музычныя выканаўцы з васьмі краін свету. Акрамя айчынных выканаўцаў жаданне прадстаўляць Беларусь на прэстыжным конкурсе выказалі таксама выканаўцы з Грэцыі, Іспаніі, Латвіі, Люксембургу, Малдовы, Расіі і ЗША.

Усяго арганізатарам нацыянальнага адбору ў Беларусі паступіла 29 заявак. Аднак на разгляд фокус-групы прадстаўлена 22 заяўкі, астатнія з-за няпоўнае адпаведнасці патрабаванням да далейшага ўдзелу ў адборы не дапушчаныя. Акрамя таго, бельгійскія і мальтыйскія аўтары даслалі ў Беларусь тэксты песень з прапановай падабраць выканаўцы, перадае «Народная Воля«.

Імя выканаўцы, які прадставіць Беларусь на «Еўрабачанні-2011», згодна з правіламі конкурсу, устаноўленымі Еўрапейскім вяшчальным саюзам, павінна быць абвешчана не пазней за 1 сакавіка. Па правілах, у конкурсе могуць прыняць удзел асобы, якім на 14 мая 2011 года споўніцца не менш за 16 гадоў. Пры гэтым грамадзянства выканаўцы, які прадстаўляе тую ці іншую краіну, значэння не мае. На конкурсе выканаўца павінен прадставіць песню, працягласцю ў тры хвіліны, якая да 1 верасня 2010 года не была камерцыйна рэалізавана, агучана ці публічна выканана.

Как вам новость?
Головоломки