Прадстаўнікі 24 амбасадаў будуць назіраць за мясцовымі выбарамі ў Беларусі

15.04.2010 14:42
Архив Редакция

У ЦВК Беларусі паступілі заяўкі ад 24 амбасадаў, якія выявілі жаданне назіраць за выбарамі ў мясцовыя саветы ў Беларусі. Цэнтравыбаркам акрэдытаваў замежных дыпламатаў як міжнародных назіральнікаў з 19 да 30 красавіка. Такое рашэнне было прынята 15 красавіка на паседжанні ЦВК у Мінску.

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына адзначыла на паседжанні, што ў адпаведнасці з абавязкамі Рэспублікі Беларусь у рамках АБСЕ краіна запрашае на агульнанацыянальныя выбары, да якіх адносяцца выбары ў парламент і прэзідэнцкія, міжнародных назіральнікаў.

«Што тычыцца мясцовых выбараў, дык у Беларусі склалася такая практыка, што, не запрашаючы міжнародных назіральнікаў, мы, тым не менш, даём магчымасць назіраць за працэсам галасавання дыпламатам замежных амбасадаў, якія акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта жэст добрай волі, ніякіх афіцыйных запрашэнняў не рассылаецца. МЗС Беларусі распаўсюджвае адпаведную ноту сярод амбасадаў, і гэта нота з’яўляецца запрашэннем для тых дыпламатаў, якія жадаюць назіраць за выбарамі», — прыводзіць словы Лідзіі Ярмошынай БелТА.

Да цяперашняга часу ад амбасадаў у ЦВК паступілі заяўкі на 50 чалавек. Самы вялікі спіс — пяць чалавек — накіравала амбасада ЗША, па чатыры дыпламаты заяўленыя ад Швецыі і Літвы.

Как вам новость?
Головоломки