Прадстаўнікоў мінбудархітэктуры абвінавачваюць у атрыманні хабару на 306 тыс. даляраў

09.02.2011 14:08
Архив Редакция

Былому дырэктару ААТ «Трэст Белбудрамонт» міністэрства будаўніцтва і архітэктуры і яго намесніку прад'явілі абвінавачанне ў атрыманні з чэрвеня 2005 года па люты 2008 года хабару ў памеры 306 тыс. даляраў за заключэнне з ГА «Фонд сацыяльнай абароны «Время» і ЗАТ «Кальпа-Т» інвестыцыйных дамоваў па будаўніцтве ў Мінску шматкватэрных дамоў.

Дамовы прадугледжвалі інвеставанне грашовых сродкаў у будаўніцтва жылых і нежылых памяшканняў у дамах па вуліцы Шаранговіча і ў вёсцы Ждановічы, забудоўшчыкам і генеральным падрадчыкам якіх выступала ААТ «Трэст Белбудрамонт». У выніку заключэння гэтых дамоваў было выкрадзена каля 8 млрд. рублёў дольшчыкаў, якія збіраліся пабудаваць у Мінску кватэры, перадае «Ежедневник».

У пачатку 2010 года следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання (СУПР) ГУУС Мінгарвыканкама ўзбудзіла супраць ГА «ФСА «Время» першую крымінальную справу, за якой паследаваў яшчэ шэраг крымінальных спраў. Першую ж крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніцтва акцыянернага таварыства распачалі толькі праз год. Тады яму ставілася ў віну толькі ўтойванне ад міністэрства ўзніклых праблемаў з будаўніцтвам дома і складанне фальшывых справаздачаў.

Разам з тым нічога не вядома аб прыцягненні да адказнасці службовых асоб самога міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтву Мінгарвыканкама, якія ажыццяўлялі кантроль над будаўніцтвам, паколькі з 2004 года па 2010 год будаўнікі, сабраўшы з людзей грошы, змаглі толькі забіць палі ў асновы дамоў.

Как вам новость?
Головоломки