"Прадукт года 2010" запрашае на акцыю "Падорым радасць дзецям!"

19.05.2010 12:16
Архив Редакция

Аргкамітэт конкурсу "Прадукт года 2010" запрашае ўсіх на сацыяльную акцыю, прымеркаваную да Дня абароны дзяцей. Мерапрыемства будзе праходзіць пад лозунгам "Падорым радасць дзецям!".

27 траўня 2010 года плануецца правядзенне свята, прымеркаванага да Сусветнага Дня абароны дзяцей, для выхаванцаў спецыялізаванага дзіцячага дома ў вёсцы Калінаўка Капыльскага раёна. Аддалены на 100 кіламетраў ад Мінска пасёлак быў абраны не выпадкова — дзецям падобных установаў з перыферыі дапамога аказваецца не так часта, як сталічным.
У рамках мерапрыемства плануецца выступ Ігара Данілава — старшыні конкурсу спажывецкіх перавагаў «Прадукт года 2010» і Яўгена Зарэцкага — старшыні ўпраўлення МБГА «Здароўе ў XXI стагоддзе», уручэнне падарункаў, выступ клоўнаў, салодкі стол і канцэрт для дзяцей з удзелам беларускіх артыстаў.
Прыняць удзел у акцыі ўжо згадзіліся Вольга Плотнікава, Сёстры Груздзевы, Георгі Калдун, Алена Грышанава і спіс з кожным днём расце.
Дайце дзецям адчуць, што пра іх не забыліся, што ў іх таксама можа быць сапраўднае свята. Мы разлічваем на Вашу дапамогу, разам мы зможам больш. Далучайцеся!
Існуе дабрачынная тэлефонная лінія «Захавай жыццё». Патэлефанаваўшы па тэлефоне  8-902-101-3333 кожны можа зрабіць ахвяраванне. Званок лічыцца дабрачынным пасля слоў падзякі. Кошт уключаецца ў аплату за тэлефон і складае 4,7 тыс. рублёў.
Па пытаннях удзелу ў акцыі «Падорым радасць дзецям!» звяртайцеся да каардынатара праекта Анастасіі Глазко па тэлефоне: (017) 290-95-80, (044) 74-55-192, ці непасрэдна на адрас: г. Мінск, вул. Я.Коласа 32а.

Как вам новость?
Головоломки