Праект указу: за імпарт рыбы будзе адказваць урад

31.03.2010 15:21
Архив Редакция

У Беларусі распрацавалі праект указу пра забеспячэнне ўнутранага рынка рыбай, морапрадуктамі і прадуктамі іх перапрацоўкі. Праект указу прадугледжвае, што за развіццё і стан рыбнага рынку рэспублікі, за імпарт рыбы і морапрадуктаў будзе адказваць урад Рэспублікі Беларусь.

На прэс-канферэнцыі ў ДП «Мінскрыбпрам, чые спецыялісты бралі ўдзел у распрацоўцы праекта дакумента, плануюць стварыць міжведамасную камісію па рашэнні пытанняў забеспячэння ўнутранага рынка рыбай і морапрадуктамі на чале з міністрам гандлю, паведамляе БелТА.

У адпаведнасці з праектам, мяркуецца захаваць дзяржаўнае рэгуляванне ў галіне гатовай і кансерваванай рыбы, морапрадуктаў.

Імпартам свежамарожанай рыбы змогуць заняцца ўсе суб’екты гаспадарання. Распрацоўшчыкі дакументы ўпэўнены, што прыманыя меры дазволяць вырашыць узніклыя ў галіне пытанні і абараніць інтарэсы айчынных вытворцаў.

Как вам новость?
Головоломки