Прафсаюзы: пенсіі за выслугу гадоў атрымаюць не ўсе настаўнікі

24.02.2011 13:09
Архив Редакция

Старшыня Беларускага прафесійнага саюза працаўнікі адукацыі і навукі Аляксандр Бойка 23 лютага распавёў, што ў адукацыйнай сферы існуюць праблемы ў прафесійным пенсійным страхаванні. У прыватнасці, паводле яго слоў, некаторыя катэгорыі працаўнікоў устаноў адукацыі фактычна страцілі права на атрыманне пенсіі за выслугу гадоў.

Як адзначыў кіраўнік прафсаюза, да такіх катэгорыяў адносяцца кіраўнікі ўстаноў адукацыі і іх намеснікі, выхавальнікі, педагогі-арганізатары, сацыяльныя педагогі і іншыя спецыялісты, якія не займаюцца выкладчыцкай працай праз тое, што яна не прадугледжаная іх службовымі абавязкамі, а таксама настаўнікі, якія працуюць менш чым на адну стаўку, якія не маюць гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы. Акрамя таго, такое права страцілі выкладчыкі прадметаў, па якіх не прадугледжваецца дадатковы кантроль вучэбнай дзейнасці вучняў. «У цяперашні час права на атрыманне пенсіі за выслугу гадоў фактычна змогуць рэалізаваць толькі паасобныя настаўнікі», — заявіў Аляксандр Бойка, перадае БелаПАН.

Старшыня БПСПАіН таксама паведаміў, што нявырашанае і пытанне працягласці адпачынкаў працаўнікоў сферы адукацыі, перш за ўсё, занятых у дашкольных установах. За апошнія тры гады колькасць дзяцей, якія наведваюць дадзеныя ўстановы адукацыі, узрасла на 2%, педагагічных работнікаў, што ў іх працуюць — на 1,5%, падкрэсліў Аляксандр Бойка.

Как вам новость?
Головоломки