Прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшыя тры дні

09.03.2010 15:17
Архив Редакция

У сераду, дзясятага сакавіка, надвор'е ў Беларусі будзе абумоўлена ўплывам малаактыўнага франтальнага раздзела, паведамілі ў рэспубліканскім Гідраметэацэнтры. Цыклоны, якія з'яўляюцца асноўнымі крыніцамі дрэннага надвор'я, будуць перасоўвацца ўдалечыні ад меж краіны. Уначы ў асобных раёнах рэспублікі пройдзе невялікі снег.

Днём, у полі падвышанага атмасфернага ціску, істотных ападкаў не чакаецца. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны, днём па поўначы парывісты. Тэмпература паветра ўначы -5..-11°С, пры распагоджаннях да -15°С, днём ад мінус чатырох да плюс трох градусаў цяпла.

У чацвер і пятніцу, 11-12 сакавіка, пад абаронай антыцыклона таксама галоўным чынам без ападкаў, толькі днём 12 сакавіка па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці магчымы невялікі снег. Уначы і раніцай месцамі будзе ўтварацца смуга, паведамляе Белгідраметцэнтр.

На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Маразы саслабеюць. Тэрмометры пакажуць уначы ад мінус дзвюх да мінус дзевяці, пры распагоджаннях да -10..-13°С; днём ад мінус аднаго па паўночным усходзе да плюс шасці па паўднёвым захадзе краіны.

Сярэднясутачная тэмпература паветра наблізіцца да кліматычнай нормы.
 

Как вам новость?