Прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшыя тры дні

17.03.2010 15:28
Архив Редакция

Па дадзеных спецыялістаў Белгідрамету ў чацвер, 18 сакавіка, на надвор'е ў краіне зробіць ўплыў цёплы атмасферны фронт ад атлантычнага цыклона і толькі ўначы па ўсходзе яшчэ захаваецца ўплыў халоднага антыцыклона з цэнтрам над Еўрапейскай часткай Расіі. Чакаецца хмарнае з распагоджаннямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе дождж, слабы галалёд.

«Месцамі слабая смуга. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы -5..-10°С, па ўсходзе пры распагоджаннях да -16°С, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях 0..-5°С; днём ад -2°С на паўночным усходзе да +5°С на паўднёвым захадзе рэспублікі. Атмасферны ціск уначы будзе расці, днём істотна не зменіцца», — гаворыцца ў паведамленні Белгідраметцэнтра.

У пятніцу і суботу, 19-20 сакавіка, праз тэрыторыю Беларусі чакаецца ссоўванне франтальных частак і паступленне цёплай і вільготнай паветранай масы з Атлантыкі. У пятніцу на большай частцы пройдуць ападкі (мокры снег, які пяройдзе ў дождж). Месцамі смуга. Ва ўсходніх раёнах уначы слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём парывісты. Пацяплее, тэмпература ўначы складзе -3..+2°С, днём +2..+7°С.

«У суботу ўначы на большай частцы, днём месцамі невялікія ападкі, галоўным чынам дождж. Захаваецца заходні, паўднёва-заходні парывісты вецер. Тэмпература паветра ў начны час складзе 0..+5°С, днём +4..+9°С», — распавялі сіноптыкі.

Как вам новость?
Головоломки