Прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшыя тры дні

29.03.2010 14:57
Архив Редакция

30 сакавіка, у аўторак, на Беларусь з Заходняй Еўропы зрушыцца цёплы франтальны раздзел, які выкліча на значнай частцы тэрыторыі невялікія дажджы. Уначы і раніцай месцамі смуга. Вецер паўднёвы чатыры-дзевяць м/с. Тэмпература паветра ўначы +1..+7°С, днём +8..+14°С, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей да +17°С.

31 сакавіка чакаецца цёплае, ветранае надвор’е. Уначы па поўначы краіны невялікі дождж, днём на паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература ўначы +4..+10°С, днём +10..+16°С, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +18°С, паведамляе Белгідраметцэнтр.

Першага красавіка чакаецца павелічэнне воблачнасці. Уначы па паўднёва-заходняй палове, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Тэмпература паветра ўначы +3..+10, днём +6..+13°С.

Как вам новость?