Прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшыя тры дні

08.04.2010 17:24
Архив Редакция

Па дадзеных спецыялістаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра, у пятніцу, дзявятага красавіка, надвор'е ў краіне будзе фармаваць уплыў вобласці падвышанага ціску і толькі ўвечары да заходніх раёнаў падыдзе чарговы атмасферны фронт, які ссоўваецца з Прыбалтыкі. Надвор'е будзе пераважна без ападкаў.

Увечары па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей магчымыя кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі смуга. Вецер уначы няўстойлівы слабы, днём паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы -2..+4°С, па паўднёвым усходзе да +6°С; днём +9..+15°С, у паўднёвых раёнах да +17°С, паведамляе Белгідраметцэнтр.

«У суботу, дзясятага красавіка, заходняя палова краіны будзе знаходзіцца ў зоне фронта, а на ўсходзе надвор’е абумовіць вобласць высокага атмасфернага ціску. Ападкі чакаюцца па заходняй палове, у другой палове дня не выключана навальніца. Тэмпература паветра ўначы 0..+7°С, пры распагоджаннях да -2°С; днём галоўным чынам +9..+15°С», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

У нядзелю, 11 красавіка, пахаладае на два-тры градусы, прагназуюць сіноптыкі. «Беларусь апынецца на паўднёвай перыферыі шырокага скандынаўскага антыцыклона і з тэрыторыі Расіі пачне паступаць больш свежая паветраная маса», — распавялі спецыялісты.

Как вам новость?