Прагноз надвор'я ў Беларусі на найбліжэйшыя тры дні

27.05.2010 15:31
Архив Редакция

Як расказалі ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры, у пятніцу, 28 траўня, надвор'е ў рэспубліцы будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Па прагнозах сіноптыкаў, у краіне чакаецца пераменная воблачнасць, а па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе +3..+8°С, днём +18..+24°С.

Уначы і раніцай 28 траўня ў асобных раёнах Беларусі чакаецца слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы, пры навальніцы парывісты. Па Віцебскай і Магілёўскай абласцях месцамі на глебе замаразкі 0..-1°С, паведамляе Белгідраметцэнтр.
У наступныя двое сутак надвор’е ў Беларусі абумовяць малаактыўныя атмасферныя франты, якія ссоўваюцца з Заходняй Еўропы.
«У суботу і нядзелю (29-30 траўня) месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрукочуць навальніцы. Вецер няўстойлівы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +5..+11°С, днём +16..+22°С, па паўднёвым усходзе на 2-4 градусы цяплей», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

Как вам новость?
Головоломки