Прагноз надвор'я ў Беларусі на тры дні

11.05.2010 11:15
Архив Редакция

У Рэспубліканскім гідраметэацэнтры паведамілі дзясятага траўня, што ў аўторак, 11 траўня, надвор'е ў Беларусі будзе фармавацца полем паніжанага ціску і атмасфернымі франтамі. "Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы па ўсходзе, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы", — паінфармавалі сіноптыкі.

«Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер пераменны слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +6..+12°С, па паўднёвым усходзе да +14°С, днём +17..+23°С», — паведамляе Белгідраметцэнтр.
 
У наступныя два дні надвор’е Беларусі таксама будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая вільготная паветраная маса, якая паступае з Чорнага мора. Захаваецца па-летняму цёплае і няўстойлівае надвор’е, гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета. 
«У начны час месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер усходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы галоўным чынам +10..+16°С, днём +19..+26°С», — расказалі сіноптыкі.

Как вам новость?
Головоломки