Пракаповіч: 3 млрд. даляраў ад Расіі і ЕўрАзЭС з'явяцца не пазней за чэрвень

18.03.2011 11:30
Архив Редакция

Беларусь плануе атрымаць 1 млрд. даляраў крэдыту расійскіх уладаў і 2 млрд. даляраў — Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС на працягу першых шасці месяцаў 2011 года. Пра гэта кіраўнік праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч заявіў 17 сакавіка ў размове з Аляксандрам Лукашэнкам. "У нас ёсць усе шанцы, каб у красавіку-траўні выйсці на вырашэнне пытанняў па прыцягненні гэтых крэдытаў", — сказаў ён.

Аднак, для гэтага па словах кіраўніка Нацбанка, Беларусь павінна прадставіць праграму дзеянняў свайго Саўміна на найбліжэйшы час. З гэтай мэтай у краіне была арганізавана спецыяльная камісія, у якую ўвайшлі прадстаўнікі ўрада і Нацбанка, кіраўніком арганізацыі стаў Пётр Пракаповіч.

«Мы ў найбліжэйшы час адпрацуем азначаную праграму. Яна будзе разлічана на тое, каб няўхільна выканаць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі, у тым ліку ў той частцы, якая тычыцца выхаду ў гэтым годзе на адмоўнае сальда знешняга гандлю не большае за 9%, рашэнні пытанняў прыцягнення прамых замежных інвестыцый у аб’ёме не менш як 6,5 млрд. даляраў. Мы павінны ў гэтым годзе працаваць так, як намечана ў праграме, і мы гэта забяспечым», — цытуе кіраўніка Нацбанка БелТА.

На наступным тыдні беларускія эксперты разлічваюць весці перамовы з міністрам фінансаў Расіі і іншымі расійскімі чыноўнікамі. Па іх разліках, патрэбная праграма будзе распрацавана да 1 красавіка.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, Беларусь падала заяўку ў Антыкрызісны фонд Еўразійскай эканамічнай супольнасці на атрыманне крэдыту ў памеры да двух мільярдаў даляраў на працяглы тэрмін, нягледзячы на тое, што прэзідэнт Беларусі заяўляў аб недапушчальнасці нарошчвання даўгавых абавязацельстваў краіны.

Пры гэтым прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што яго расійскі калега Уладзімір Пуцін і міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын не супраць выдзялення краіне крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Акрамя таго, Аляксей Кудрын 15 сакавіка паведаміў, што Расія разглядае пытанне аб прадстаўленні Беларусі крэдыту ў мільярд даляраў. Паводле яго слоў, Беларусь звярнулася з такой просьбай да расійскага ўраду каля паўгода таму. Міністр фінансаў растлумачыў, што для атрымання дадзеных сродкаў Беларусь «павінна будзе выканаць пэўныя ўмовы, звязаныя са структурнымі рэформамі».

Как вам новость?