Пракаповіч: Беларусь не спяшаецца прадаваць "Белінвестбанк"

21.09.2010 11:24
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі працягвае весці перамовы з інвестарамі па продажы ААТ "Белінвестбанк". Пра гэта паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч. Па яго словах, што пакуль невядома, ці будзе завершана гэтая ўгода да канца 2010 года.

«У нас няма паспешнасці у гэтай працы. Ідзе звычайны працэс. Пакуль мы вядзем перамовы», — сказаў Пётр Пракаповіч. Разам з тым, кіраўнік Нацбанка запэўніў, што «Белінвестбанк» «і без інвестара працуе стабільна і ўстойліва і ў далейшым будзе працаваць так жа, незалежна ад таго, будзе інвестар або не», перадае БелТА.

«Мы не спяшаемся прадаваць банк. З часам яго кошт можа павялічыцца. Мы прымем яшчэ меры, каб умацаваць банк і потым прадаць яго даражэй», — дадаў Пётр Пракаповіч.

Раней старшыня НББ заяўляў, што стратэгічным інвестарам ААТ «Белінвестбанк» стане фінансавы інстытут з Еўрапейскага Саюза. «Белінвестбанк» прадаецца не для таго, каб змяніць назву банка, а для таго, каб прыцягнуць стратэгічнага інвестара, інвестара, які ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых банкаў свету, каб ператварыць «Белінвестбанк» у банк з буйнымі фінансавымі магчымасцямі», — заявіў Пётр Пракаповіч.

Згодна з умовамі, якія высунуў Нацбанк, патэнцыйны інвестар павінен, па-першае, быць з краіны ЕС, а па-другое, павінен будзе ўкласці ў развіццё «Белінвестбанка» мільярды еўра. На 1 верасня 2010 года актывы «Белінвестбанка» складаюць больш як 6,3 трлн. рублёў. Крэдытныя ўкладанні дасягнулі 4,89 трлн. рублёў. Нарматыўны капітал склаў 727 млрд. рублёў, у тым ліку статутны фонд — 382,1 млрд. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки