Пракаповіч: Беларусі больш не патрэбныя крэдыты МВФ

30.07.2010 11:01
Архив Редакция

У цяперашні час няма неабходнасці прыцягваць у Беларусь новыя крэдыты Міжнароднага валютнага фонду. Пра гэта 29 ліпеня заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч. Разам з тым, па словах кіраўніка Нацбанка, Беларусь мае намер працягваць працаваць з МВФ.

«У нас добрыя перспектывы для супрацоўніцтва. Тым больш ёсць магчымасці вырашаць задачы на больш ільготных умовах. Але пытанне аб прыцягненні новых крэдытаў цяпер не абмяркоўваецца», — сказаў Пётр Пракаповіч, дадаўшы, што пытанне стварэння рэальнай праграмы супрацоўніцтва будзе вырашацца падчас наступных місіяў МВФ.

У той жа час у жніўні 2010 года Беларусь плануе размясціць еўрабонды на расійскім рынку, паведаміў кіраўнік Нацбанка. Па ягоных словах, каштоўных папер размесцяць на суму прыкладна ў 100-200 млн. даляраў у эквіваленце. «Гэта будзе спробнае размяшчэнне. Нам трэба празандаваць стаўленне расійскага рынку да нашых каштоўных папер», — распавёў Пётр Пракаповіч.

Акрамя таго, да канца 2010 года або ў пачатку 2011 года Беларусь плануе выйсці на азіяцкі рынак каштоўных папер, паведаміў кіраўнік Нацбанка. «Азіяцкі рынак з’яўляецца адным з найбольш эфектыўных, у тым ліку па кошце размяшчэння каштоўных папер, па іх колькасці. Гэта ёмісты рынак, і нам трэба яго асвойваць», — сказаў Пётр Пракаповіч.

Гэта, па словах старшыні Нацбанка, дазволіць Беларусі стварыць эфектыўны інструмент для прыцягнення знешніх пазычанняў на міжнародным фінансавым рынку, перадае БелаПАН.

Як паведаміў Пётр Пракаповіч, першае размяшчэнне еўрабондаў на сусветным рынку каштоўных папер аказалася паспяховым. «Мы размясцілі нязначную суму. Пры заяўленым аб’ёме 600 млн. даляраў інвестары заявілі больш за 1,6 млрд. даляраў», — сказаў кіраўнік Нацбанка.

Па словах кіраўніка галоўнага банка краіны, у будучыні размяшчэнне еўрабондаў будзе праводзіцца па больш нізкіх працэнтных стаўках, чым цяпер (8,75%). «Сёння ў нас пакуль няма крэдытнай гісторыі, нас ніхто не ведае», — растлумачыў Пётр Пракаповіч.

Как вам новость?
Головоломки