Пракаповіч будзе кіраваць Нацбанкам Беларусі да 2015 года

06.01.2011 15:13
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім указам у адпаведнасці з артыкуламі 61, 62 Банкаўскага кодэксу Рэспублікі Беларусь падоўжыў тэрмін паўнамоцтваў старшыні праўлення Нацыянальнага банка краіны Пятра Пракаповіча да 2015 года. Пра гэта распавялі ў Адміністрацыі кіраўніка беларускай дзяржавы.

Акрамя кіраўніка НББ, да 31 снежня 2015 года прадоўжаны тэрмін паўнамоцтваў членаў праўлення Нацыянальнага банка Валянціны Азарэвіч, Юрыя Алымава, Мікалая Лузгіна і Уладзіміра Сянько.

Как вам новость?
Головоломки