Пракаповіч: да 2016 года сярэдні заробак складзе 1000 даляраў

30.08.2010 09:21
Архив Редакция

Да канца 2015 года сярэдняя зарплата ў Беларусі павінна скласці тысячу даляраў у эквіваленце. Пра гэта сказаў кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч 27 жніўня падчас дакладу ўрада і галоўнага банка краіны аб працы эканомікі і сацыяльна-эканамічным развіцці прэзідэнту, распавялі ў Адміністрацыі беларускага лідара.

Старшыня праўлення НББ даклаў Аляксандру Лукашэнку, што ў 2011 годзе грашова-крэдытная палітыка будзе садзейнічаць захаванню фінансавай стабільнасці, устойліваму эканамічнаму росту.

Стабільнасць на курсавым рынку захаваецца. Змены курсу беларускага рубля да кошыка замежных валютаў ў 2011 годзе запланаваны ў межах +/- 8% (у 2010 годзе +/-10%), расказаў Пётр Пракаповіч.

Золатавалютныя рэзервы ў наступным годзе ўзрастуць не менш чым на 1,2 млрд. даляраў. З улікам запланаванай інфляцыі на ўзроўні 7-8% стаўка рэфінансавання на канец 2011 года складзе 8-10%, стаўкі па новых крэдытах нефінансавага сектару — 10-13%. Прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі прагназуецца на ўзроўні 32-35% і павінен дасягнуць 57% да ВУП. Прырост актываў банкаў запланаваны на ўзроўні 27-30%, што складзе 68% да ВУП. Прырост нарматыўнага капіталу банкаў складзе 15-21%, адзначыў кіраўнік Нацыянальнага банка.

Гаворачы аб асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011-2015 гады, Пётр Пракаповіч адзначыў, што яны на аснове высокіх тэмпаў эканамічнага развіцця забяспечваюць рост рэальных даходаў насельніцтва, выхад з 2014 года на дадатнае сальда гандлю таварамі і паслугамі, выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы па ўваходжанні Беларусі ў лік 50 краін, якія лідзіруюць па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу ААН.

Как вам новость?
Головоломки