Пракаповіч: для зніжэння стаўкі рэфінансавання ёсць усе ўмовы

17.08.2010 17:30
Архив Редакция

На працягу 2010 года стаўка рэфінансавання ў Беларусі памяншалася пяць разоў. Пры гэтым створаны неабходныя ўмовы для далейшага зніжэння гэтага паказчыка. Такое меркаванне выказаў сёння, 17 жніўня, на сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч.

З 18 жніўня стаўка рэфінансавання будзе паменшаная пяты раз за год і складзе 11% гадавых супраць 13,5% у студзені 2010 года. Па словах Пятра Пракаповіча, гэтая праца будзе працягвацца і ў далейшым, бо для гэтага ёсць усе ўмовы, перадае БелТА.

Дзякуючы стварэнню спрыяльных умоваў запазычанняў ў рэспубліцы павялічыліся і аб’ёмы крэдытавання. Так, па дадзеных на 1 жніўня 2010 года, аб’ём выдадзеных банкамі пазык эканоміцы павялічыўся больш чым на 34% у параўнанні з аналагічнай датай мінулага года.

Кіраўнік дзяржавы, у сваю чаргу, запатрабаваў ад Нацбанка, каб у далейшым выконваліся ўсе паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі, асабліва, датычныя крэдытавання і рэалізацыі працэнтнай палітыкі.

Как вам новость?
Головоломки