Пракаповіч паабяцаў пабудаваць 50 млн. квадратных метраў жытла

02.04.2010 11:34
Архив Редакция

Старшыня кіравання Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч на нарадзе ў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па развіцці будаўнічай галіны краіны заявіў, што ў Беларусі ў 2011-2015 гадах маюць намер пабудаваць не меней за 50 млн. квадратных метраў жытла. Па меркаванні банкіра, гэта дазволіць рэспубліцы выйсці на ўзровень перадавых краін.

Кіраўнік Нацбанка падкрэсліў, што па выніках цяперашняга пяцігоддзя ў краіне будзе збудавана 26 млн. квадратных метраў жытла, што ў 1,6 разы больш за папярэдняе, паведамляе БелТА.

Пётр Пракаповіч упэўнены, што ў пытанні якасці ў будаўнічай галіне неабходны карэнны пералом, бо ад гэтага напроста залежыць прадукцыйнасць і аплата працы.

Банкір адзначыў, што на дадзены момант прадукцыйнасць у будаўнічай галіне Беларусі на 30% менш, чым у такіх краінах, як Турэччына, Польшча, і амаль у 2,8 разы менш, чым у Аўстрыі ці Швецыі, і за пяць гадоў яе неабходна павялічыць у 1,5 разы.

Па словах старшыні Нацбанка, Сніпы ў Беларусі звычайныя, але іх ніхто не выконвае, дадаўшы, што ў сувязі з гэтым велізарная ўвага павінна быць нададзена няўхільнаму выкананню дысцыпліны па выкананні будаўнічых нарматываў і дакументаў.

Пётр Пракаповіч упэўнены, што ў Беларусі трэба ўкараніць практыку не аплачваць будаўнічыя працы, пакуль не будуць ухілены ўсе недахопы і забяспечана патрэбная якасць.

Как вам новость?
Головоломки