Пракаповіч: у 2013 годзе сальда знешняга гандлю Беларусі можа стаць дадатным

17.12.2010 15:20
Архив Редакция

Сальда знешняга гандлю Беларусі ў 2013 годзе можа скласціся дадатным. Пра гэта 17 снежня паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч. Паводле яго слоў, "сітуацыя значна палепшылася" дзякуючы падпісанню пагаднення паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам аб стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы.

«Для нас гэта вельмі важны фактар, які дазваляе ўжо ў наступным годзе фактычна ў два разы скараціць адмоўнае сальда знешняга гандлю. Гэта будзе садзейнічаць паскарэнню дасягнення дадатнага сальда ў знешнім гандлі рэспублікі. У адпаведнасці з праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця мы павінны дасягнуць дадатнага сальда ў знешнім гандлі ў 2014 годзе, але з улікам гэтых станоўчых фактараў мы можам зрабіць гэта раней — у 2013 годзе», — заявіў кіраўнік Нацбанка, перадае БелТА.

Пётр Пракаповіч таксама паведаміў, што выхад на дадатнае сальда палегчыць прыцягненне замежных інвестыцый у Беларусь.

Пракаповіч: па залатым запасе Беларусь трэцяя ў СНД

Старшыня Нацыянальнага банка таксама паведаміў, што па залатым запасе Беларусь займае 46-е месца ў свеце і трэцяе ў СНД (пасля Расіі і Казахстана). Паводле яго слоў, залаты запас на 1 снежня 2010 года склаў 30,5 тон, павялічыўшыся за пяць гадоў на 5,5 тон. У цэлым жа золатавалютныя рэзервы Беларусі ўтрымоўваюць 35,5 тон каштоўных металаў.

Пры гэтым ЗВР краіны прыкладна на 66% складаюцца з васьмі розных замежных валют, на 25% — з каштоўных металаў. Акрамя таго, у золатавалютныя ўваходзяць каштоўныя камяні (каля 27,1 тыс. карат алмазнай сыравіны і 34,6 тыс. карат дыяментаў) коштам 49,2 млн. еўра на 1 снежня 2010 года.

«Усе рэзервы захоўваюцца ў першакласных банках, якія маюць самую высокую ступень надзейнасці. Гэта заходнееўрапейскія, амерыканскія банкі», — паведаміў Пётр Пракаповіч.

Как вам новость?
Головоломки